Суха. Млее цiша...

***
Суха. Млее ціша.
Сумна на душы.
Друг-паэт не піша,
Ну, а ты пішы

Пра вясну сухую
І выразны сум,
Старану глухую
І асінак шум.

Пра гарод і поле,
Пра сасновы лес,
Пра сваю няволю
І пра пыльны бэз.

Суха. Млее ціша.
Сумна на душы.
Ўзнёсла не напішаш.
Проста напішы...

26. 05. 2023 г.


Рецензии