Як пахне рапс
Вы не адчуеце нідзе!
Нябачны госць, падобны птаху…
Так Беларусь мая цвіце!
Мядовы водар пьюць нябёсы
Лясы, пагоркі, і абшар…
Як у часы, дзе бацька босы
Лятаў за думкамі да мар.
Як пахне рапс! Жаўцяць прасторы!
Бзыкочуць пчолкі - свята ў іх!
І я плыву па жоўтым моры,
Няктару выпіўшы келіх.
Смяецца сонейка, аблокі
Таксама водар гэты пьюць,
Застылі ў небе. Так далёка
І ўжо так хутка не плывуць.
Як пахне рапс! Пах незабыўны!
Не перабіць яго ні чым!
Цябе цяплом і ў вечар зімны
Сагрэе пахам родных ніў.
Свидетельство о публикации №123052503169