Узносяцца у неба бярозы за садам...
Узносяцца ў неба бярозы за садам,
Як некалі ўзнёсся ўваскрэслы Хрыстос.
І сыплецца яблынек цвет зарападам
У травы, у срэбра бліскучае рос.
Узносіцца сэрца ў нябесную далеч,
Куды адплылі маладыя гады
І, нібы пялёсткі тых яблынь, апалі,
Пакінуўшы ў памяці толькі сляды.
Узносяцца ў неба сумота і смутак,
І думак паныласць, і скруха жыцця,
І жоўтыя вочы лясных незабудак,
І пара хвілінак майго забыцця...
25. 05. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123052502780