Якое шчасце, кали чакаюць

Якое шчасце, калі чакаюць…
І халадэча - не халадэча!
Насамрэч, шчасце, калі жадаюць
І, менавіта, з табой сустрэчы.

На небе хмары, як дым, знікаюць,
Праменьчык сонца мільгнуў стрыжонкам...
І гэта шчасце, калі чакаюць
Цябе да хаты сямья і жонка...

І кошка грэе табе пантофлі,
Шкварчыць патэльня на кухні ўтульнай,
Сцякаюць потам па шыбах кроплі
І бляск пяшчоты з вачэй матулі...


Рецензии