Вечная мелодыя!

Сонца скацілася за небакрай,
Неба раскрасіўшы фарбамі алымі.
Словы душы мае ты прачытай,
Хай яны казкамі стануць удалымі.
Ты адгукніся! Цябе ўсё жыццё
Па белым свеце без стомы шукаю
Часам знаходзіцца ў сне забыццё,
Часам начамі без мэты блукаю.

Прыпеў
Я цябе шукаў, дзе мароз блукаў.
Марыў у жарсці сонцы воч знайсці.
Я цябе шукаў скалаў пасярод,
Каб нас павянчаў сонейка ўсход.

А калі расцвіце ранак зноў,
Прамень сонечны землю кране,
Расцвіце ў нашых сэрцах любоў
І ўсміхнешся ты радасна мне.

Зоркі па небе рассыпаў Гіпнос,
У Млечны шлях іх скруціўшы спіралямі.
Колькі маленняў я Богу ўзнёс,
Каб нашы лёсы ў жыцці паядналі мы!
Многа растраціў я ў пошуках сілы,
Мабыць я веру ў нязбыўнаю мрою
Клічаш у снах ты мяне:"Любы! Мілы!"
Клічаш, чаруючы яснай зарою.

Прыпеў:
Я цябе шукаў, дзе мароз блукаў.
Марыў у жарсці сонцы воч знайсці.
Я цябе шукаў скалаў пасярод,
Каб нас павянчаў сонейка ўсход.

А калі расцвіце ранак зноў,
Прамень сонечны землю кране,
Расцвіце ў нашых сэрцах любоў
І ўсміхнешся ты радасна мне.

Клічаш, чаруючы водарам нівы,
Ззяннем жыцця ў малахітных вачах!
Промень пяшчоты прышлі, каб шчаслівы
Я засынаў бы ў сцюдзённых начах!
Промнем вачэй узбудзі калыханне
Струнак душы, як і жар у крыві!
Вечным тады стане наша каханне,
Гімнам нябесным зямное любві!

Прыпеў:
Я цябе шукаў, дзе мароз блукаў.
Марыў у жарсці сонцы воч знайсці.
Я цябе шукаў скалаў пасярод,
Каб нас павянчаў сонейка ўсход.

А калі расцвіце ранак зноў,
Прамень сонечны землю кране,
Расцвіце ў нашых сэрцах любоў
І ўсміхнешся ты радасна мне.


Рецензии