Глядзець у неба. Думаць нi аб чым...

Глядзець у неба. Думаць ні аб чым. Аблокі. Цені. Кроплі. Гукі вуліц. Усё паасобку. Нехта абагульніць тваё дыханне з шэрагам прычын маіх блуканняў па чужых парогах. Ён мае рацыю: увесь час іду на слых, каб на шляхах бязвідных і пустых пачуць ці ўявіць прысутнасць бога.

16 траўня 2023, Варшава


Рецензии