Распавядзi што-небудзь, не маучы...

Распавядзі што-небудзь, не маўчы. Пакуль шапоча дождж на падваконні, трымай мяне, бы кветку на далоні. Трымай. Не адпускай у далячынь. Схавай у абдымках, як раку туман, як хмары ад вачэй хаваюць поўню… І дождж, і шэпт, і кветкі - ці падман, ці паратунак прывіднай любоўю?

Травень 2023, Варшава


Рецензии