Старэе вясна. Не старэюць пачуццi...
Старэе вясна. Не старэюць пачуцці.
Пачуцці спялеюць, бы ў садзе наліў.
І дзе б я ні быў, у якім бы распуцці,
Мой лёс да цябе маё сэрца хіліў.
Хілюся і зараз к вачам тваім ясным.
Старэе вясна. Маладзею з табой -
У сонечны дзень, і у дзень мой нянасны,
І гэтай сухой і халоднай вясной.
Старэе вясна. Не старэе каханне,
Яно ружавее, як яблынек цвет.
Кахаць цябе вечна - такое прызванне
І вершаў маіх - не адкрыты сакрэт.
24. 05. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123052403826