Роспач

Спілаваў, бярозку каля хаты,
Бо не даў расці ёй там сусед.
Спілаваў, адчуўшы горыч страты,
Пазіраў у роспачы ёй услед.

Падала галлё – піла гудзела,
І было так прыкра на душы:
Легла ўраз знявечанае цела
На паверхню шэрую шашы.

За паўдня ўбралі ўсё як трэба,
Перавезлі з жонкай чурбакі.
Лісце дагарала – дым у неба,
Ды трывожна лёталі шпакі.

"Смецця шмат", – казаў сусед штодзённа,
Ад бярозы столькі ўсім турбот.
Непахісны голас, манатонны,
Браў мяне, сустрэўшы, у абарот.

Не, не чуў ён слоў маёй спагады,
"Трэба убіраць", – гучаў адказ.
Спілавалі - быў ён вельмі рады,
Не адходзіў цэлы дзень ад нас...

Каля пня пасадзіць жонка кветкі,
Каб бяда забылася хутчэй.
Ды адзначыць ветліва суседка:
"Без бярозы вуліца святлей."


Рецензии