Жыву. Па небе ходзяць хмары...
Жыву. Па небе ходзяць хмары.
Гляджу на пух ад дзьмухаўцоў.
Жыву і ўжо амаль не мару.
А пух ляціць з усіх канцоў...
Няма яму канца і краю!
Край лесу ў белых дзьмухаўцах...
Жыву і ўжо амаль не мару,
Ды гэта - не вялікі страх.
Балюча аб дарэмным марыць,
Надзеяй цешыцца пустой.
На небе хмары. Гром ударыць.
І дождж пральецца паласой
На дзьмухаўцы на ўскрайку лесу,
На край - у вечных дзьмухаўцах...
Тады, дасць Бог, і я ўваскрэсну,
Бо не ўваскрэснуць - гэта жах.
22. 05. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123052203340