Май сухi ужо старэе...

***
Май сухі ужо старэе,
І пялёсткі яблынь жухнуць.
Бэз цвіце. І зелянее
Лісце груш. Пялёсткі тухнуць,

Жоўкнуць, блякнуць, ападаюць,
Выцвітаюць, нібы вочы,
Ціха з яблынек спадаюць
І знікаюць. Лета крочыць.

Лета крочыць і прарочыць
Смагу і няўтольны смутак,
Як блакітных кветак вочы,
Вочы сініх незабудак.

21. 05. 2023 г.


Рецензии