Разагрэтыя сонцам...
Ад суніц дзіўны, казачны пах.
За каналам, такім недалёкім,
Лес сасною нагрэтай прапах.
Меднаствольныя стройныя сосны,
Як салдаты стаяць у страю.
Сустракаюць прыгожыя вёсны
У сапраўдным палескім раю.
Пірамідкай, трыкутнікам гожым,
Верхавіна нябёс дастае...
Днём вясновым вясёлым прыгожым,
Лес сасновы натхненне дае.
Нібы вікінгаў строі-атрады,
Сосны роўна радамі стаяць.
Прыгажуні чаруюць парадам –
Меднаствольна-чырвоная раць.
Разагрэтыя сонцам прыпёкі,
Летуценне, прывабнасць пары...
Родны лес ды канал недалёкі,
Шлях-сцяжынка да Лысай гары.
Свидетельство о публикации №123052102206