Жаль-туга абгорне...
Дзень вясновы шэры.
Цёплы подых дыма з печы,
Холад... ты без меры.
Не вясна, а нібы восень,
Надта ж непрытульна.
Дождж спявае, нешта просіць,
Мочыць усё агульна.
На хвіліну, ды не болей,
Сонца паказалась.
Не, яму не будзе волі –
Ў хмары зноў схавалась.
Хата грэецца ад печы,
Мой куточак родны...
Ад тугі ды смутку лечыць,
Ладзіць дзень халодны.
Жаль-туга абгорне плечы,
Але ж хата міла...
Цёплы подых дыма з печы,
Ад Радзімы – сіла...
Свидетельство о публикации №123052001997
Цудоуна пра родны кут!
"Жаль-туга абгорне плечы,
Але ж хата міла...
Цёплы подых дыма з печы,
Ад Радзімы – сіла... "
Спадабалася!
Ирына
Ирина Борис 20.05.2023 17:25 Заявить о нарушении
Добрага дня ды поспеху ад душы!
Татьяна Цыркунова 21.05.2023 09:36 Заявить о нарушении