Адносна цёпла i адносна цiха...
Адносна цёпла і адносна ціха.
І верхавінкі груш яшчэ цвітуць.
Адно ў душы - сумбур, неразбярыха.
І хмары міма дожджык пранясуць.
І я, як хмара, што праходзіць міма
Неразбярыхі, войнаў і жыцця...
Жадаю міру старане любімай
І зроку ёй і слыху пачуцця.
Жадаю песень ёй не крыважэрных
Пра квецень груш і вольнае жыццё,
Не ворагаў, сяброў жадаю верных,
Каб спеліла любові пачуццё.
Адносна цёпла. І адносна ціха.
Цвіце мой сад і моўчкі просіць піць.
Праходзіць хмара міма як на ліха.
І мне душы нічым не наталіць.
17. 05. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123051703072