Подых навальнiцы
Закалыхаліся вакол палеў бясконцых шумлівыя гаваркія лясы,
Ды птушкі, падхапіўшы гоман, раптам, мне здаецца, замітусіліся,
На розныя лад, спяшаючыся к дому, клічуць звонкія галасы,
У небе сонейка марудліва і разгублена апошні раз ліхтарыць,
Ды хмарка, быццам ў хованкі, гуляе, сама нібыта па сябе,
Бо неяк вочы дзесьці заплюшчыць і адразу адкрывае,
Маланкаю ў момант блісне і пагрозы поглядам хавае прэч свае,
Наогул неба паступова кофту шэрую накінула на плечы,
Замо;ўклі гукі, фарбаў колеры шматлікіх занадта паплылі,
Спалохаўся ўвесь свет, хаваючы каго заспела дзе сустрэча,
Ўспалахі, часам моцны грукат непакояць усіх, як некалі,
Звярнуўшыся, як кат лянівы, туды-сюды тузаючы павольна,
І недзе ўжо ляснула дажджом, услаўшы шэрымі палосамі палі,
Імкліва ды з задавальненнем хмара праглынула наваколле,
Адмываючы астатні свет, паліваючы каўшом з нябёс і да зямлі.
Свидетельство о публикации №123051603009