Абяцанне
Хутка канец вясны.
Ты разумееш гэта,
Яўю становяцца сны!
Сонейка сэрцы грэе.
Дождж зеляніць палі.
Хутка нас воля заспее
На нашай роднай зямлі.
З доўгачаканай сустрэчы
Радасці слёзы утром.
Летні ахіне нас вечар
Зорак нябесным каўром.
Хай наступае лета,
Хай прамінае вясна.
Музаю ты для паэта
Будзеш да смерці адна!
Свидетельство о публикации №123051407146