Дзякую богу за шлях
Ў тонкiм спляценнi усмешак i слёз.
Шлях сагравалi далонi
Мамiных рук, ратавалi пагроз.
Сэрца матулi лагодна
Лёс не давала звярнуць у чарот.
Вырваў з палону Гаргоны
Сокам, крынiцы святой, радавод.
Светлай надзеi праменьчык,
Ззяў, як агмень, ў мацярынскiх вачах.
Сёння стаю на каленях,
Дзякую Богу за пройдзены шлях.
Дзякую мацi i бацьку,
Дзякую родным палям i лугам.
«Дзякуй за Боскую ласку», –
Сонцу крычу i папутным вятрам.
Свидетельство о публикации №123051402955