Смага таямнiц
Імі выслана дарога,
У вішнёвы сад.
Я туды хадзіў, дарэчы,
У юнацтве на сустрэчы
Паўвеку назад.
Там, пад салаўя напевы,
Мроіў вобраз каралевы
Ў жарсці да зары.
І, набраўшыся адвагі,
Цалаваў яе да смагі
Раз і два, і тры.
Уставаў світанак шары,
У небе стухнулі Стажары
Ў квецені зарніц.
Я з тае пары прымеціў
Саладзей за мёд на свеце
Вусны чараўніц.
Лёс даў мне жаданняў многа,
Імі выслана дарога
Да туцкіх крыніц,
Дзе ўстае ружовы ранак
І прыносіць дзень на ганак
Смагу таямніц.
Свидетельство о публикации №123051303291