Жанчынам Зэльвеншчыны
Мае цудоўныя дзяўчаты!
Так улюбёныя ў красу
Зямелькі той, дзе браў пачатак
Выток, што ў сэрцы я нясу!
Мае прыгожыя жанчыны! -
Пралескі-кветачкі ў вянку!
Сплялі нас родныя мясціны
Ў дзівосным зэльвенскім кутку.
Заўсёды побач з вамі ўтульна,
Сардэчнасць грэе нат здаля.
Нас з вамі сцежкаю агульнай
Звязала родная зямля.
У кожнай з вас - усмешка мамы,
Пяшчота родных мне вачэй,
Прамень святла лагодны самы,
Што свеціць мне за ўсіх ярчэй.
Галіна, Вольга і Святлана...
Суквецце мудрай цеплыні!
Мне лёсам так наканавана -
Адны мець з вамі карані!
І я шчаслівая, як жыта,
Што бачыць сонца прамяні,
Бо ў кожнай клетачцы наліта
Пяшчота вашай дабрыні.
Паклон вам, мілыя дзяўчаты!
Жыцця - на доўгія гады!
Здароўя моцнага!.. Са святам!
Я разам з вамі назаўжды! (Людміла Воранава)
Мінск, сакавік, 2023
Свидетельство о публикации №123051202002