Думкi
А я ляжу. Не сплю.
Ты побач толькі што была.
Шаптала мне: "Люблю!"
Шаптала:"Вернецца ізноў
У родны край вясна.
Надзеі для дачок, сыноў
Нам прынясе яна!
На мове роднай, не чужой,
Мы станем песьні пець
І думак не хаваць настрой,
І ў страху не трымцець!"
Вясна прышла. А перамен
Не бачна на Усходзе.
Мой родны край узяты ў плен,
І ён не кажа:"Годзе!"
Пара нам думак ход змяніць,
Імперскі зрынуць стрэс.
Жах войнаў у былым забыць
І рухацца ў прагрэс.
Бо шчасця не займеў ніхто,
Хто нёс вайну і жах
І людзей жыцці ні за што
Зрынаў, каб мелі страх.
Але ў страху вечным жыць
Нікому з нас не люба.
Пара працэс той завяршыць
І скінуць душагуба!
Каб стала зноў вясна - вясной,
Каб уваскрэслі людзі!
Я веру, згодна ўсе са мной
І хай Бог з намі будзе!
Свидетельство о публикации №123050907740