Май
Як у квецені сады.
Як ударыць першы гром –
Сыдзе з рэчкі крыгалом...
Пажартуем, можам спець.
Можам – і пусціцца ў скокі.
Май гатоў сусвет сагрэць,
А не толькі нашы шчокі!
Ён гарэза, весялун.
Кавалер заўжды галантны.
Калі хочаш – расцалуй,
Май работнік вельмі знатны:
І пасее ў полі лён,
Сад пабеліць, прызбу.
Май у працы мае плён,
А ў вачах – харызму!
Любіць ландышы і бэз.
І жанчын прыгожых любіць.
Аўтар многіх вершаў, п'ес,
За грахі людзей не судзіць.
Вечна лёгкі на пад'ём.
Май – без нараканняў.
Мы яго там пазнаём,
Дзе бурліць вясны каханне...
Свидетельство о публикации №123050906540