Конкурс знауцы роднай мовы
У яго выпрабаванне -
"Конкурс знаўцы роднай мовы".
"Я, бабуля, ужо гатовы,
Шмат чаго пісаў, чытаў,
Адно слова не згадаў,
Я нячуў яго ніколі,
Ні па тэліку, ні ў школе.
Як БРАЗГОТКІ зразумець?"
"Слоўнік трэба пэўны мець,-
Я даю яму адказ.
Ладна, і на гэты раз
Свой здыму з паліцы слоўнік.
Што рабіць з табой, свавольнік?!
Ну, ні крока без бабулі!
Самастойна толькі гулі
Могуць ладзіць нашы унукі.
Што датычыцца навукі,
Тут бабуля падсабі,
Напрагай свае мазгі."
Акуляры начапіла:
"Вось дык слова - пэўна дзіва!
Так, бразготка, ведай ты, -
Цацка першая сястры."
Свидетельство о публикации №123050804401