Мары умiраюць
Чаго шукаю,
Як недапісаным санэтам
Ноч спавіваю?
Як ажыўляю рамантызму
Я жар гарачы,
Праломліваю мары ў прызму
Працы і ўдачы.
Вясну дзяўчынкай басаногай
Заву ў сяло
А сэрца поўніцца трывогай,
Каб пранясло
І даў Бог вуркатанне грому
Ды грыбны дождж,
Каб бежанцы змаглі дадому
Вярнуцца ўсё ж!
І з нашых летуценняў, мрояў -
На добры лад,
Паўстаў паэтаў і герояў
Жывы атрад!
Цьвіце вясна ў пчаліным гудзе,
Вясёлкі граюць.
А ва Ўкраіне гінуць людзі
І мары ўміраюць!
Свидетельство о публикации №123050607124