***
Я сыду на прыпынку “Вясна”,
Дзе каштаны прыціхлі пад свечкамі,
Затрымаюся ў бэзавых снах,
У духмяным чаромхавым вечары.
Прадказанні развеюцца ў прах:
Нарадзіўся хто ў маі, той маецца.
Мне зязюля – загадкавы птах--
Напрарочыць гадоў пастараецца.
Мне любая па густу пара…
Толькі вёсны надзеямі поўняцца.
Хоць у кожнай палае зара,
Ды вясновай пары я палонніца.
Свидетельство о публикации №123050305190