I хоць жыццё не мае сэнсу...
І хоць жыццё не мае сэнсу,
Ды трэба жыць і працаваць.
Не за даляры і за пенсы
Нам трэба сеяць і араць.
Аром і сеем, не бядуем.
Ўздзіраць дзірван - такі наш лёс.
І вершы пішам, і малюем -
Радзіму ўзносім да нябёс.
А сэнс жыцця такі глыбокі,
Што нам яго не зразумець.
І яблык поўні адзінокі
Паспее й пасля нас даспець.
І ёсць жыццё, і ёсць дарога.
Ідзі па ёй, бо трэба жыць.
А сэнс - ёсць таямніца Бога,
Якой нам трэба даражыць.
02. 05. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123050202304