Хтосьцi плiтку кладзе у двары...
Хтосьці плітку кладзе ў двары,
Хтось за хатай складае дровы.
Дзьмухаўцоў расцвілі шары,
Вольна дыхае лес сасновы.
Хтось старанна дзяўбе зямлю,
Хтось прысеў на ускрайку лесу,
Хтось абходзіць мяжой раллю:
Першамай сваю піша п'есу.
Дзьмухаўцоў расцвілі шары.
Вольна дыхае лес сасновы.
Май чакае сваёй пары,
Каб яму забуяць нанова.
01. 05. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123050103104