Узаемнасць
Вселенная... работает... для нас!
Лена Север.
Анёлам з неба, ці галубкай – ціша...
І поўня заўсміхалася ў акне...
А намі вершы, бы алоўкам пішуць,
Маім – цябе. Ну, а тваім – мяне.
Не руж, а дзьмухаўцоў спляцецца венчык
І здзіўлены не будзе, пэўна, Блок:
Алоўка грыфель умацуе Вечнасць,
Іх сонечны пасеяўшы пылок.
І ведаем: Сусвет на нас працуе,
Мы – сваёй шчырасцю – яму ў адказ,
Адказнасць адчуваючы – якую,
Мы – за яго нясём, а ён – за нас.
1.05.2023 Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч
Свидетельство о публикации №123050101597
--------------------------------
Яка ж то краса та насолода: саме це - і є спорідненість культур та мов, бо - вони є рідними сестрами!
ДЯКУЮ - аж серце ледь не залишило мене від себе самого: хай Вам щастить - вельмишановна пані Ядвиго...
Чуть-Чуть Другой 10.05.2023 21:32 Заявить о нарушении
Ядвига Довнар 15.05.2023 13:07 Заявить о нарушении