I ласкавасцю паласавацца...
Тваёй, мне б яшчэ і горыччу...
Лячу востракрылай ластаўкай
Над морам блакітнай слодычы,
Дзе рук тваіх моцных ветразі
Палоняць чамусь, нетутэйшую,
І як жа мне хочацца верыць ім,
Ды зноў баранюся вершамі...
Ад подыху захінаюся,
Пунсовасцю далікатнага,
Узнёсласцю незвычайнага,
Пад траўня завейнымі шатамі.
Прыхіляцца косамі ветлымі,
Нібыта пяшчоты вуснамі...
А я – нашай памяццю светлаю,
І радасцю неспакуснаю.
І хвалі сардэчныя, здасца нам,
Самот нашых злучаць гісторыю,
Каб ласкавасцю паласавацца,
Тваёй, мне і нават горыччу...
30.04.2003-2023 Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч
(са старога сшытка)
Свидетельство о публикации №123043007374
Спасибо! Нежно,я
Инна Гаврилова 19.05.2023 15:47 Заявить о нарушении
Спасибо, дорогая!
Ядвига Довнар 19.05.2023 16:40 Заявить о нарушении