Як заварожвае ноч веснавая
Вецер у абдымкі хапляе. Жывая!
Я дажыла, дабрыла да цяпла.
Выстаяла, вытрывала. Змагла!
Размову з цемрай вядзе Дняпро.
Пад гул яго забываюся цяжкім сном.
Ноч шэрай робіцца пакрысе…
Што новы ранак з сабой прынясе?
Свидетельство о публикации №123042900853