Зацвiла алыча i вiтае вясну...
Зацвіла алыча і вітае вясну,
І чарэшань забрызкалі кветкі.
Красавік разлівае сваю цішыню
На сады, і лугі, і палеткі,
На крывую старую на ўзгорку сасну,
На парнік у гародзе суседкі,
На любімую сэрцам маю старану
І на іней бліскучы і рэдкі...
29. 04. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123042902416