Ваяр харобры
Змагар самаахвярны, наш герой.
Магутны волат, ваяўнік ад Бога,
З плямён качэўнікаў удалы строй.
Палянец-полавец, праўдападобна,
Не ведалі мы слова «багатыр».
Татарскае паходжанне – выгодна,
Вядома нам этнічнае: «батыр».
Ваяр харобры, з ім магутнасць сілы,
Самапасвятны дужы чалавек.
Палянец-волат – гэты вобраз мілы,
Ды верагодна, быў кароткім век.
Удалы ваяўнік – герой з народа...
Стагоддзі пралятаюць над Зямлёй.
Складаецца магутным песня-ода.
Ваяр харобры... Не, не быў ты тлёй.
Свидетельство о публикации №123042801935