Здаецца, i мову ведаю...
Здаецца, і мову ведаю...
Чытаю сваіх калег.
А пішуць такой адметнаю,
Што не зразумець - не грэх.
То "імбрыкі", а то - выбрыкі,
То іншы які фартэль.
Ў мяне не хапае вытрымкі
Чытаць вось такі "кактэйль".
То "Пэрсія" ў іх, то "пэнсія",
То нейкай "Эўропы" знак.
То слова такая "вэрсія",
Абы каб было не так.
Здаецца, і мову ведаю...
Чытаю сваіх калег.
А пішуць такой адметнаю,
Што не зразумець - не грэх.
26 - 27. 04. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123042705291