Як табе, паэт, жывецца...
Міхасю Башлакову
Як табе, паэт, жывецца?
Вершы пішуцца, ці не?
Сэрца раптам скаланецца:
Усе думкі - аб вайне.
І за што там гінуць людзі?
Як пісаць пра гэта мне?
Будзе мір, і вершы - будуць.
Зараз думкі - аб вайне.
Цяжка зараз мне жывецца.
І не пішацца - вясне.
Толькі сэрца скаланецца,
Бо ўсе думкі - аб вайне...
27. 04. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123042703707