Жарсць
Да млявасці мядовым пацалункам.
Ім водар кавы ты падсаладзі,
Чаруючага верша накірункам.
Цалуй мяне і песьці да абеду,
Абдымкамі знімі хусцінку цноты
І вуснаў дотык хай вядзе па следу
Марозліва пякельнае пяшчоты.
І вішняй белаю я расцвіту шчасліва,
Счарую цноты срэбрам твае вочы,
Схаваўшы між галінак сарамліва
Жарсці заранку адгарэўшай ночы.
Я рацвітацьму яблыневым цветам,
Бялюткім і заранкава ружовым,
Каб жар кахання і зімой, і летам
Быў і жаданым, і адвечна новым!
Свидетельство о публикации №123042702794