Чарнобыль... Ён - у дамавiне...
Чарнобыль... Ён - у дамавіне.
А час бяжыць, бяжыць, бяжыць...
Усе мы згінем, ён - не згіне,
Таму што нават там - не спіць.
Не спіць, накрыты саркафагам.
Бетон і сталь, а ён - не спіць.
Няма дзяржавы ўжо пад флагам
Чырвоным. Хутка час бяжыць!..
А ён не спіць, а ён - не дрэмле,
Той - апраменены - уран.
Не закалышаш, бо дарэмна.
Не супакоіш яго ран...
Чарнобыль - чорны знак на целе
Маёй пакутніцкай зямлі.
Нібы штодзённа - на расстрэле
Над ім у небе... жураўлі.
26. 04. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123042604108