Браце лёс браце час

Браце лёс і браце час,
Прыспяшаюць дзеля справы.
Час усмешліва-лукавы,
Лёс цьмяны - шаную вас.

Іх гаворка быццам шэпт
Вецця у вясновым лесе,
І яны усе пішуць п'есу
Дзе жыццё - нізанка лепт.

Па манеткам размяняць
І аддаць іх на патрэбу
Ці то песні ці то хлеба,
Зноў, хоць раз хоць дваццаць пяць.

Па вадзе плывуць хлябы
А ці вернуцца няпэўна...
І пяюць чароўна спевы
Лёс і час, браты-сябры.


Рецензии