Мытная камора

Мытная камора, мытніца яшчэ,
Так паток падаткаў* у казну цячэ.
Ёй куніца-мыта сэнсу надае,
Так манета «куна» прыклад падае.

З граматы смаленскай звесткаю вядуць:
Шчодрыя падаткі ў казну ідуць.
Кунаемец-мытнік – урадовец ён,
Так кунайміт сталы зберагаў закон.

Мытнік, альбо мытар, ён дзяржавы страж,
Каб не распаўзлася ад граніц іржа.
Мытная камора ведала статут,
Мытную каманду веды не гнятуць.

Каларытнасць грамат з даўняе пары.
Мытніца... падаткі.... мытнік, забяры!
Мемуары маюць пэўныя сляды,
Плаціш па закону, дык няма бяды.

Заўвага:
*У тыя старажытныя часы (1514 год) не існавала падзелу пошліны і падаткаў. Аб гэтым яскрава сведчыць грамата князя Васіля Іванавіча Смаленскага.


Рецензии
Здравствуйте, Татьяна!
Спасибо большое за информацию и интересный пра рассказ мытню!
С уважением, Ирина 😊

Ирина Борис   25.04.2023 19:43     Заявить о нарушении
Хочацца, каб не згінулі зусім старыя беларускія словы, таму і пішу на мове...
Дзякую, Ірына! З пашанай!

Татьяна Цыркунова   26.04.2023 13:48   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.