***

Памяці Караткевіча
 
Струменіцца вады Дняпроўскай плынь,
Натхненне чэрпаў тут паэт без меры.
Неверагодных дасягнуў вяршынь.
Маланкай прамільгнуў у атмасферы.
 
Ён змалку вандраваў заўжды адзін,
Нататкі плёну прызначаў паперы.
На вузкіх сцежках знакавых мясцін
Шукаў у цемры шлях святла і веры.
 
Радзімы вольнай – знакаміты сын
Адкрыў у вечнасць на імгненне дзверы.
Плыве ў нябёсах жураўліны клін
Журботны знак няскончанай прэм’еры.
 


Рецензии