Чалавечыя лёсы

У цемную ночку да самага ранку
Ладавала мацi сыну вышыванку.
Ложачы сцяжкамi  узор адмысловы
На яго шаптала вось такiя словы:
« Я сплятаю колеры белы  ды  зялёны
Да iх дабаўляю чорны  i чырвоны.

І  кожная нiтка - лёс чалавечы
Было так спрадвеку i будзе адвечна».

Але тут  пачуўся  голас чыйсцi  цiхi:
«Не клiкай  матуля  ты  на сына лiха.
Скончыш сваю працу  паглядзi  угору
Там высока ў небе   ткуць анёлы ўзоры.
Золата і срэбра – колераў так  многа,
Што не пералiчыш, бо яны ад Бога.

І кожная нiтка - лёс чалавечы
Было так спрадвеку i  будзе адвечна».


Рецензии
Так... У Бога шмат колераў. Мудры верш, дзякуй Вам.

Галина Харитоненко Анкута   10.07.2024 23:12     Заявить о нарушении
Это. было написано по просьбе одного музыкального. коллектива. -

Надежда Чмара   11.07.2024 13:42   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.