Прысвячэнне

                …паэтам-землякам…

Душ крылатых высокі палёт,
Лікі светлыя, нібы з іконы,
Не ад гэтага міру народ,
Цудоўны, прыгожы, натхнёны.

Лёс дастаўся відаць ім такі,
Не аднойчы ў вершах апеты,
Побач з намі жывуць дзівакі,
Летуценнікі, творцы - паэты.

Ім, здаецца, ад неба дано
Уплятаць рупліва і лоўка
Ў паэтычнае палатно
Залацінкі роднага слоўка.

І да сэрцаў нашых, бяспрэчна,
Пракладаюць яны сцяжынкі.
Хай пяюць і звіняць павечна
Зямелькі маёй ручаінкі.


Рецензии
"І да сэрцаў нашых, бяспрэчна,
Пракладаюць яны сцяжынкі.
Хай пяюць і звіняць павечна
Зямелькі маёй ручаінкі."
*****************
Хай звіняць вечна! Як песня, як звон вясенні ручая!

Анна Атрощенко   22.04.2023 01:50     Заявить о нарушении
У маленькіх гарадах і вёсках ёсць людзі, якія пішуць вершы. Можа быць не ўсе іх творы ўдалыя, але яны заўсёды шчырыя, кранальныя, добрыя, на прыгожай беларускай мове. З вялікай цеплынёй і павагай стаўлюся да такіх людзей. Вельмі хочацца, каб гэтыя маленькія ручаінкі беларускай паэзіі не знікалі.
Дзякуй,Ганна)

Арина Коршунова   22.04.2023 17:58   Заявить о нарушении
Будзем спадзявацца, што нашая родненькая мова не знікне, а будзе гучаць вечна!

Анна Атрощенко   23.04.2023 03:22   Заявить о нарушении