Грэх гаварыць, што жыць мне цяжка...
Грэх гаварыць, што жыць мне цяжка.
Бо я, як многія, жыву.
Шчаслівы я? Відаць, з нацяжкай.
Як човен, па жыцці плыву.
А захлісне як хваля лодку,
Тады да берага грабу.
Мне б перажыць тады паводку!
Цягну і лодку на гарбу...
Шчаслівы я? Відаць, з нацяжкай.
Жыву, як многія: цярплю.
Грэх гаварыць, што жыць мне цяжка,
Пакуль жыццё яшчэ люблю.
19. 04. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123041905197