Я дажыу да вясны...

***
Я дажыў да вясны,
Дажыву і да лета,
Бо яшчэ не закончана
Песня паэта.
Яшчэ толькі імжаць
Верхавіны бярозак:
То не зелень яшчэ,
То яе адгалосак.
Яшчэ толькі набраклі
Пупышкі каліны,
Серабром зіхаціць яшчэ
Голле рабіны.
Яшчэ голы мой сад
Ад зімы не прачнуўся,
Яшчэ мой журавель
Да мяне не вярнуўся.
Яшчэ ёсць, што губляць,
Да чаго мне імкнуцца.
Яшчэ першыя кветкі
Мне сонцам смяюцца.
Я дажыў да вясны,
Дажыву і да лета,
Бо каханнем тваім
Яшчэ сэрца сагрэта.

19. 04. 2023 г.


Рецензии