Свецiць сонца. Я капаю грады...

***
Свеціць сонца. Я капаю грады
Пад цыбулю, моркву, буракі.
Чарвякам і мне заўсёды рады
Чорныя бліскучыя гракі.

Я таксама рады ім на градах.
Добра, што вярнуліся гракі
І вясёлым баявым атрадам
Узлятаюць прама з-пад рукі!

Свеціць сонца. Я рыхтую грады.
Грэюцца на сонцы чарвякі.
І вясне са мною разам рады
Сэрцу майму любыя гракі.

18. 04. 2023 г.


Рецензии