Дайце мне дажыць спакойна...

***
Дайце мне дажыць спакойна,
Дапісаць апошні верш.
Пра бярозак рад, што стройна
Так стаяць, пра іх - найперш.

І пра тое, як лятае
Над бярозкамі крумкач,
І пра тое, як вітае
Неба ён, ягоны плач.

І пра хмаркі ў небе сінім,
Што ў далёкі край плывуць.
І пра тое, што не згінем,
І пра наш нялёгкі пуць.

18. 04. 2023 г.


Рецензии