Калi у жыццi няма высокай мэты...

***
Калі ў жыцці няма высокай мэты,
Катлеты смаж і вершы не пішы.
Не ўсім жа выйсці ў значныя паэты
І не скрывіць ні атамам душы.

Ў кагосьці мэта - кнігі, ўзнагароды,
Вялікі гонар, слава, абеліск.
А хтосьці любіць лес і агароды,
І кураня, што вылупіцца, піск.

Не ўсім жа выйсці ў значныя паэты
І не скрывіць ні атамам душы.
Мой ідэал вышэй за вашы мэты:
У вершах супраць праўды не грашы.

17. 04. 2023 г.


Рецензии