Цiхi, мяккi вясеннi пахмуры...

***
Ціхі, мяккі вясенні пахмуры
Разліваецца дзень над сялом.
Бранзавеюць бярозак скульптуры
І жаўцее на ўзгорачку дом.

Зноў набраклі пупышкі ігрушак.
Недзе бразнула клямка дзвярэй.
І скульптуры бярозак-падружак
Сталі крыху нібы весялей.

Смела ціўкаюць птушкі ля хаты.
Праясняецца дзень над сялом.
Велікодныя светлыя святы
Накрываюць мой роздум крылом.

17. 04. 2023 г.


Рецензии