Ветразь
Бялее ветразь сам-самотны,
ў туманным моры ён блукае.
Што кінуў ён у краі родным
і што ў чужых краях шукае ?
Гуляюць хвалі,шлюп хістае,
а мачта гнецца і рыпіць;
нажаль,ён шчасця не шукае
і не ад шчасця ён бяжыць.
Пад ім вада бруіць блакітам,
прамень скрозь аблокі прабіты;
а ён шукае буры-шторму,
каб цешыць нораў непакорны.
Свидетельство о публикации №123041702179