Я гляджу, няма бярозам выйсця...
Я гляджу, няма бярозам выйсця
У прастор з зялёнае гары.
Кожны год скідаюць сваё лісце
У сады вясковыя, двары.
Кожны год, вясною набрыняўшы,
Узнімаюць рукі да нябёс,
Бы палоскі шакаладнай замшы,
На якой крывавіўся Хрыстос.
Кожны год шумяць над галавою,
Бы збаўлення просяць ад бяды,
І пяюць і журацца са мною
Праз мае бязмоўныя гады.
16. 04. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123041605910