Веру у тое, што я дажыву...

***
Веру ў тое, што я дажыву
Да ўваскрэсення права на праўду,
І пабачу яе наяву,
І радок свой для песні напраўлю.

Веру ў тое, што будзе лунаць
Ў паднябессі праўдзівая песня
І не зможа яе затрымаць
Ні імгла, ні смуга паднябесся.

Веру я, што душа ажыве,
Як трава ажывае вясною,
І шчаслівую песню спяе,
Наталіўшыся праўдай жывою.

Веру ў тое, што я дажыву
Да таго, што здавалася б дзівам,
І пабачу яшчэ наяву
Уваскрэсенне песні праўдзівай.

16. 04. 2023 г.


Рецензии