На Вялiкдзень
Вясна дамоў салоўку павяртае,
Надзей згараюць, тухнуць агмяні,
Рака чакання раскай зарастае.
Навлкал ціша, цемната і тлен,
Забіты час вірлівы неспакойны.
Муралы пазмываны ўсе са сцен,
Паўсюль парадак пахвалы дастойны.
Няма ні прастытутак, ні бамжоў
На "стометроўцы" з плошчай Перамогі.
Даўно ў нябыт час іхні адышоў,
Але не зеньшыў стрэсу і трывогі.
Імклівай знічкай пралятаюць дні,
Надзея на сустрэчу тае, тае.
Мой родны край, Хрыста ўспамяні
І хай Вялікдзень сэрцы прывітае!
Свидетельство о публикации №123041601035